Сёння, 17 лютага, у Слоніме прайшоў традыцыйны Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі - мерапрыемства, якое дае будучым абітурыентам магчымасць пазнаёміцца з работадаўцамі, бліжэй даведацца спецыфіку прафесій і ўдакладніць умовы мэтавага прыёму.
Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі стаў пляцоўкай для дыялогу паміж навучэнцамі школ, універсітэтам і працадаўцамі. На мерапрыемстве былі арганізаваны пляцоўкі ўсіх факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта, на якіх расказвалі аб правілах прыёму, асаблівасцях навучання, спецыяльнасцях, а таксама перспектывах працаўладкавання пасля выпуску.
Гасцямі мерапрыемства сталі старшыня Слонімскага раённага выканаўчага камітэта Генадзь Хоміч; першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі; начальнік упраўлення адукацыі Слонімскага раённага выканаўчага камітэта Святлана Валько; начальнік Цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Алена Лапкоўская і адказны сакратар прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Авак Вартанян.
На сустрэчы прысутнічалі организации–заказчики кадров: Упраўленне адукацыі Слонімскага раённага выканаўчага камітэта прадставіла начальнік Святлана Валько; ААТ «Слонімскі мясакамбінат» у асобе намесніка генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце Ірыны Зянько і намесніка генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах Сяргея Кліменкі; ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка» прадставіла начальнік аддзела кадраў Вольга Дзяшко; КУП «Водаканал-Слонім» прадстаўлена ў асобе намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце Галіны Астапчык і вядучага спецыяліста па кадрах Аксаны Буйко.
Акрамя таго, у рамках мерапрыемства адбылося падпісанне дамовы і праграмы супрацоўніцтва паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Слонімскім раённым выканаўчым камітэтам. Таксама для гасцей і ўдзельнікаў кірмаша прайшоў канцэрт у Слонімскім раённым цэнтры культуры, які стварыў святочную атмасферу.