Сёння, 24 лютага, у Фарным касцёле адбыўся малебен у гонар 86‑годдзя Купалаўскага ўніверсітэта. Традыцыйная служба стала момантам духоўнага аб'яднання: прадстаўнікі ўніверсітэта, выкладчыкі і студэнты ВНУ сабраліся разам, каб памаліцца і ўзгадаць значныя моманты ў гісторыі ВНУ.