Старшы выкладчык кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі факультэта псіхалогіі Купалаўскага ўніверсітэта Антаніна Семак была ўзнагароджана дыпломам I ступені за працу, прысвечаную фарміраванню самарэгуляцыі ў студэнтаў.
Конкурс праводзіўся з 12 студзеня да 5 лютага з мэтай стварэння ўмоў для рэалізацыі навукова-даследчага і метадычнага патэнцыялу работнікаў адукацыйных устаноў. Яго арганізатарамі выступілі Алтайскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, Навукова-метадычны цэнтр суправаджэння педагагічных работнікаў і Інстытут педагогікі і псіхалогіі.
Антаніна Семак прадставіла на конкурс работу па тэме «Электыўны курс «Практычная псіхалогія стрэсу» як інструмент фарміравання стратэгічнай самарэгуляцыі студэнтаў". Прарабіўшы вялікую працу і атрымаўшы высокую адзнаку журы, Антаніна Сяргееўна стала лаўрэатам I ступені ў кірунку «Метадычнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу. Прафесійная падрыхтоўка».
Па выніках удзелу навукова-метадычны артыкул Антаніны Семак быў апублікаваны ў электронным навукова-метадычным часопісе «Універсітэт адукацыйных інавацый».
Адзначым, што ўсяго на конкурс было прадстаўлена 168 работ з Рэспублікі Беларусь, Таджыкістана, Туркменістана, Індыі, а таксама работы педагогаў з Масквы, Санкт-Пецярбурга і 34 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі.
Поздравляем Антонину Семак с победой и желаем ей дальнейших успехов!
