19 сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы праходзіць юбілейная ХХ студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Сацыялагічныя чытанні», арганізатарам якой нязменна з'яўляецца кафедра паліталогіі і сацыялогіі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. У мерапрыемстве бяруць удзел больш за 180 студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, навуковых супрацоўнікаў з 5 краін, а таксама навучэнцы старэйшых класаў.
«Сацыялагічныя чытанні» вядуць сваю гісторыю з 2006 года. Пачаўшы сваю працу як невялікі семінар, за два дзесяцігоддзі канферэнцыя стала міждысцыплінарнай міжнароднай навуковай пляцоўкай па абмеркаванні вынікаў даследчай і праектнай работы таленавітай моладзі.
У гэтым годзе ў канферэнцыі бяруць удзел маладыя даследчыкі з Беларусі, Расіі, Азербайджана, Рэспублікі Таджыкістан і Рэспублікі Татарстан. Яны прадставяць даклады ў шырокім спектры абласцей – ад класічнай сацыялогіі і гісторыі да аналізу лічбавага асяроддзя і медыяпрасторы.
Ганаровым госцем на юбілейным мерапрыемстве стаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксей Апановіч. Ён пажадаў выступоўцам усебаковага развіцця, поспехаў у вучобе і ўважліва слухаць даклады сваіх калег.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся начальнік навукова-даследчай часткі Антон Глазеў, адзначыўшы значнасць канферэнцыі для маладых вучоных і важнасць тым, якія будуць узняты. У канцы ён пажадаў удзельнікам творчых поспехаў.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў таксама звярнуўся дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Віктар Белазаровіч. Ён падкрэсліў, што юбілейная канферэнцыя «Сацыялагічныя чытанні» з'яўляецца ўвасабленнем новага трэнду ў развіцці сусветнай адукацыі - трэнду міждысцыплінарнасці.
– Сёння наша канферэнцыя – гэта брэнд, аб якім ведаюць не толькі ў Рэспубліцы Беларусь. І гэта сведчыць аб тым, што гэты брэнд сёння падтрымліваецца і падтрымліваецца дзякуючы маім калегам і вам, паважаныя студэнты, – адзначыў Віктар Аляксандравіч.
Напрыканцы дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Віктар Белазаровіч пажадаў удзельнікам канферэнцыі поспехаў, новых ідэй і новых знаёмстваў.
У рамках працы канферэнцыі ўдзельнікі прадставяць свае даследаванні, праекты і распрацоўкі ў межах чатырох секцый.
Па выніках канферэнцыі «Сацыялагічныя чытанні – 2026» будзе падрыхтаваны зборнік навуковых артыкулаў, які пройдзе дэпаніраванне. Электронная версія зборніка будзе размешчана на сайце факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму і ў навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы.