Гродзенская зямля зноў стала цэнтрам яднання моладзі Беларусі і Расіі. У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося ўрачыстае адкрыццё Міжнароднага грамадзянска-патрыятычнага марафону "Час выбраў нас!" – праекта, які стаў сімвалам дынамічнага развіцця і працвітання суверэннай Беларусі.
Сёння, 4 мая, на Плошчы ўніверсітэцкага флага адбылося адкрыццё Міжнароднага грамадзянска-патрыятычнага марафону "Час выбраў нас!". З прывітальным словам ад імя рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы Ірыны Кітуркі да ўдзельнікаў звярнуўся першы прарэктар універсітэта Аляксандр Карэўскі:
- Сёння час выбраў вас - маладых, таленавітых і амбіцыйных людзей для дзеяння і стварэння, для таго, каб тварыць і праслаўляць сваю Айчыну. Каб вы з трапятаннем бераглі і свята шанавалі памяць тых, хто падарыў нам магчымасць мірна жыць, марыць, любіць, вучыцца. Наш марафон праходзіць напярэдадні дня Вялікай Перамогі. Дня, які для кожнага з нас прасякнуты радасцю са слязамі на вачах, болем і гонарам. Напярэдадні свята вы становіцеся адной вялікай камандай, дорыце адзін аднаму падтрымку і ўзаемаразуменне, натхняеце, зараджаеце пазітывам і верай у поспех».
Аляксандр Яўгенавіч пажадаў рабятам за гэтыя дні знайсці новых сяброў, магчыма, сустрэць каханне і наладзіць камунікацыі.
- Не спяшайцеся жыць, але ў той жа час спяшаецеся. Спяшайцеся расці над сабой, развіваць прафесійныя якасці і асобасны патэнцыял. Расціце над сабой для таго, каб вашыя ўніверсітэты і каледжы сталі яшчэ мацнейшымі, і, вядома ж, працуйце не пакладаючы рук для росквіту нашых выдатных краін - Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі! - дадаў Аляксандр Карэўскі.
Марафон стаў месцам прыцягнення для самай актыўнай і таленавітай моладзі Беларусі і Расіі. У фінальным этапе за перамогу змагаецца 21 каманда. Дзесяць каманд вядучых ВНУ нашай краіны: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Расійскую Федэрацыю на марафоне прадстаўляюць пяць каманд з Ніжагародскага дзяржаўнага інжынерна-эканамічнага ўніверсітэта, Арлоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І.С. Тургенева, Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Таксама ў марафоне ўдзельнічаюць шэсць каманд устаноў прафесійнай адукацыі Рэспублікі Беларусь: Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж, Гродзенскі дзяржаўны электратэхнічны каледж імя Івана Шчаснага, Мар'інагорскі дзяржаўны ордэна "Знак Пашаны" аграрна-тэхнічны каледж імя У.Я. Лабанка, Мінскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарта імя Я.П. Юшкевіча, Магілёўскі дзяржаўны каледж будаўніцтва імя А.П. Старавойтава і Пінскі дзяржаўны аграрна-тэхналагічны каледж імя А.Я. Кляшчова.
Сваімі эмоцыямі ад удзелу ў марафоне падзяліўся Андрэй Шавялюхін, студэнт Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта:
- Калі мы прыехалі першы раз, то нам усім вельмі спадабалася. Тады мы былі дэлегацыяй ад Расійскай Федэрацыі, а зараз прадстаўляем каманду Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Падрыхтоўка была плённай, спадзяемся, што выступім добра.
Важнасць міжнародных сувязей і дружбы падкрэсліў прадстаўнік прымаючага боку, студэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Іван Музычка:
– За гады свайго існавання грамадзянска-патрыятычны марафон “Час выбраў нас!” ужо стаў візітнай карткай Купалаўскага ўніверсітэта, і кожны год з вялікай радасцю мы чакаем каманды з розных універсітэтаў і нават з краін блізкага і далёкага замежжа, – адзначыў Іван. - Такія мерапрыемствы дапамагаюць у першую чаргу знайсці сяброў, магчыма, будучых калег па дзейнасці і разам будаваць планы, рэалізоўваць праекты і развівацца ў адным напрамку.
Асаблівую атмасферу свята і пераемнасць традыцый праекта падкрэсліла ўдзельніца марафону, студэнтка Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, удзельніца марафону - 2025 Аляксандра Карповіч. Звяртаючыся да ўдзельнікаў, яна адзначыла, што для многіх рабят Гродна стаў месцам сілы і доўгачаканых сустрэч:
– Кожны год у пачатку мая студэнты з розных куткоў Беларусі і Расіі збіраюцца на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, каб стаць часткай яркай і значнай для ўсіх нас і нашай любімай краіны падзеі. За гэтыя некалькі дзён марафону мы разам пражываем незабыўныя эмоцыі ад спаборніцтваў, цешымся зносінамі, знаходзім новых сяброў і выдатна праводзім час.
Традыцыйна на цырымоніі адкрыцця марафону адбылося прыняцце клятвы ўдзельніка грамадзянска-патрыятычнага марафону. Яе зачытала Кацярына Сіроцкая, студэнтка 3 курса інжынернага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, уладальніца тытула "Студэнт года - 2025 Рэспублікі Беларусь".
Пасля ўрачыстай часткі марафону ўдзельнікі сустрэнуцца на конкурсных спаборніцтвах у наступных намінацыях: «Моладзь. Ініцыятыва. Будучыня», «Знаўцы роднай зямлі», «Разам за здаровы лад жыцця», «Да абароны Айчыны гатовы!» і «Разам - у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў».
Асаблівае гучанне праект набывае ў год 81-годдзя Вялікай Перамогі. Прайшло больш за восем дзесяцігоддзяў з таго часу, як змоўклі залпы самай крывапралітнай вайны ў гісторыі чалавецтва. Беларусь заплаціла за мір дарагую цану: жыццё кожнага трэцяга жыхара, больш за 3 мільёны нявінных ахвяр. Марафон "Час выбраў нас!" закліканы нагадаць, што мірная і незалежная краіна – гэта святая спадчына, якую моладзь абавязваецца берагчы і абараняць.