Рэспубліканскі маладзёжны цэнтр РІВШ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб'явіў аб старце рэспубліканскага конкурсу блогераў «БЛАГАСФЕРА 8.0». Удзельнікамі могуць стаць маладыя людзі ад 14 да 31 года.
Конкурс праводзіцца для стварэння ўмоў, якія садзейнічаюць эфектыўнай самарэалізацыі моладзі ў інтэрнет-прасторы, а таксама для развіцця актуальнага кантэнту і фарміравання маладзёжнага меркавання ў сацыяльных сетках.
Арганізатары падрыхтавалі для ўдзельнікаў дзевяць намінацый: «Мой здаровы чэлендж», «Галоўны госць», «За кулісамі прафесіі», «Мая прэм'ера», «Невідавочная Беларусь», «Рабі. Натхняй. Мяняй.», «#НеПрыдумаўГісторыю», «Закон для жыцця» і «Роднае свае». Дадаткова ў сацыяльных сетках Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра РІВШ пройдзе намінацыя «Анлайн».
Каб стаць удзельнікам, неабходна да 29 мая падаць заяўку і зняць відэаролік у рамках выбранай намінацыі працягласцю да дзвюх хвілін.
Вынікі конкурсу падвядуць да 19 чэрвеня. Журы выбера пераможцаў у кожнай намінацыі, а таксама ўладальнікаў Гран-пры.
Падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна знайсці на сайце і ў Палажэнні.
Запрашаем купалаўцаў заявіць пра сябе!