Сёння, 12 мая, у Купалаўскім універсітэце адбыўся спецыялізаваны кірмаш вакансій, арганізаваны для замежных грамадзян, якія вучацца ў ГрДУ імя Янкі Купалы. Мерапрыемства стала эфектыўнай дыялогавай пляцоўкай, якая дазволіла будучым спецыялістам паразмаўляць з патэнцыяльнымі работадаўцамі і атрымаць актуальную інфармацыю аб умовах працаўладкавання.
У кірмашы прынялі ўдзел прадстаўнікі арганізацый, зацікаўленых у прыцягненні маладых кадраў: упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама; УЖРЭП Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў; ААТ «Спецаўтагаспадарка»; ЗТАА «Карона»; ТАА «Саламат Груп».
У ходзе сустрэчы замежныя грамадзяне змаглі пашырыць кола дзелавых кантактаў, разабрацца ў прававых аспектах і патрабаваннях рынку працы, а таксама даведацца, якія вакансіі запатрабаваны ў Гродзенскім рэгіёне на гэты момант.