14 мая ў Купалаўскім універсітэце ў рамках праекта "Адкрытае навучанне" пройдзе навучальны семінар па адаптацыі замежных студэнтаў да адукацыйнага асяроддзя беларускага ўніверсітэта. Спікерамі выступяць загадчык кафедры філасофіі Сняжана Семярнік і магістранты факультэта псіхалогіі Се Юэ і Лю Цзюдо.
У рамках заняткаў дакладчыкі разбяруць тыповыя праблемы замежных студэнтаў у новы перыяд жыцця. Удзельнікі атрымаюць рэкамендацыі, як стварыць камфортную атмасферу для іх інтэграцыі і дапамагчы асвоіцца ў навучальным асяроддзі. У праграме таксама - разбор рэальных кейсаў.
Занятак пройдзе ў галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 410 у 15:05.
Запрашаем усіх жадаючых далучыцца.