З 14 па 15 мая ў рамках рэалізацыі рэспубліканскага праекта "Студэнцкі мост: маладзёжная мабільнасць як інструмент развіцця партнёрства, абмен ідэямі і інавацыямі" студэнцкі актыў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы наведаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
У першы дзень адбылося ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства, пасля чаго ўдзельнікі накіраваліся на крыміналістычны палігон імя прафесара А.У. Дулава. Палігон створаны ў 2016 годзе і з'яўляецца спецыялізаваным вучэбна-практычным комплексам на юрыдычным факультэце БДУ, прызначаны для навучання студэнтаў-юрыстаў. Купалаўцам паказалі рэдкія гістарычныя ўзоры крыміналістычнай і экспертнай тэхнікі. Экспазіцыя музея землязнаўства, размешчанага на базе факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ, унікальная. Яго калекцыі служаць базай для навучальнай і навуковай дзейнасці ўніверсітэта: тут навучаюцца школьнікі, педагогі і спецыялісты рознага профілю. Нашы студэнты змаглі ўбачыць багатыя зборы мінералаў і горных парод.
Далей для купалаўцаў правялі азнаямленчую экскурсію па ўнутраным дворыку сталічнага ўніверсітэта, а таксама запрасілі стаць удзельнікамі выставы "Лёс жанчын – студэнтак, супрацоўніц і выкладчыц БДУ ў гады Вялікай Айчыннай вайны". Студэнцкі актыў нашага ўніверсітэта пазнаў 12 гісторый прадстаўніц самых розных прафесій і навуковых сфер, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны не пераставалі сваёй працай і зацятасцю ўслаўляць Радзіму, распаўсюджваць веды сярод усіх пакаленняў і абараняць сваю краіну.
Напрыканцы дня купалаўцы пазнаёміліся з дзейнасцю творчых калектываў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і адправіліся на азнаямленчую экскурсію па вячэрняй сталіцы.
Сёння, 15 мая, актыў ГрДУ імя Янкі Купалы прыняў удзел у круглым стале, дзе прайшла прэзентацыя студэнцкіх ініцыятыў і праектаў БДУ. Акрамя таго, купалаўцаў пазнаёмілі з умовамі побыту і арганізацыяй працы Рады інтэрнатаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Важнасць рэалізацыі рэспубліканскага праекта "Студэнцкі мост: маладзёжная мабільнасць як інструмент развіцця партнёрства, абмен ідэямі і інавацыямі" падкрэсліў старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў ГрДУ імя Янкі Купалы Вадзім Гунько.
– Ініцыятыва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Студэнцкі мост" важная перш за ўсё тым, што дазваляе студэнцкім актывам розных ВНУ не толькі дзяліцца сваімі самымі яркімі ідэямі і вопытам рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, але і – што самае галоўнае – ствараць трывалыя сацыяльныя сувязі. Сяброўства і міжасобаснае ўзаемадзеянне, закладзеныя тут, у далейшым дапамогуць выпускнікам на прафесійным і кар'ерным шляху.
Сваімі эмоцыямі і ўражаннямі ад удзелу ў праекце падзялілася старшыня студэнцкай рады Купалаўскага ўніверсітэта, студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Карына Місцюк.
– Рэспубліканскі маладзёжны праект "Студэнцкі мост" стаў пляцоўкай для абмену вопытам! Мы пазнаёміліся з традыцыямі БДУ, ініцыятывамі маладзёжных арганізацый, інавацыямі ў розных сферах. Упэўнена, што гэта стане кропкай росту для нашага супрацоўніцтва! Актыў Купалаўскага ўніверсітэта годна прадставіў адукацыйны патэнцыял Гродзенскай вобласці. Мы падзяліліся сваім бачаннем працы з моладдзю, перспектывамі студэнцкага супраўлення і з радасцю пагутарылі з нашымі калегамі – а зараз можна сказаць і сябрамі – з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта!
Нагадваем, што ў рамках гэтага рэспубліканскага праекта ў сакавіку Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прымаў студэнцкі актыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.