16 мая кафедра замежных моў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы правяла міжвузаўскую алімпіяду па замежных мовах для студэнтаў нямоўных спецыяльнасцей трох ВНУ Гродзеншчыны.
Мерапрыемства ў шосты раз аб'яднала студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. 135 першакурснікаў, якія прайшлі папярэдні адбор на ўніверсітэцкіх этапах, спаборнічалі ў асабістым заліку па трох напрамках: чытанне і разуменне пісьмовай інфармацыі, успрыманне маўлення на слых і гаварэнне.
Урачыстае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў адбылося 25 мая. З прывітальным словам да рабят звярнуліся загадчык кафедры замежных моў Купалаўскага ўніверсітэта Святлана Ляскевіч і загадчык кафедры замежных моў Яніна Развадоўская. Яны павіншавалі ўдзельнікаў з паспяховым вырашэннем алімпіядных заданняў і пажадалі новых перамог.
Па выніках спаборніцтваў па англійскай мове першае месца атрымаў студэнт факультэт эканомікі і ўпраўлення ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Бузун. Уладальнікамі другога месца сталі студэнт лячэбнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Андрэй Балондзь, а таксама студэнты Купалаўскага ўніверсітэта: студэнт інжынернага факультэта Міхаіл Зямлянскі, студэнт фізіка-тэхнічнага факультэта Арцём Кустанавіч, студэнтка юрыдычнага факультэта Яна Рэзкая і студэнтка факультэта біялогіі і экалогіі Паліна Фурс. Трэцяе месца атрымалі студэнты Купалаўскага ўніверсітэта: студэнткі факультэта матэматыкі і інфарматыкі Марыя Ляўкавец і Антаніна Мацвеюк, студэнтка факультэта біялогіі і экалогіі Анастасія Міронава, студэнтка юрыдычнага факультэта Лілія Навумовіч і студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Павел Савянкоў. Уладальнікамі трэцяга месца сталі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта: студэнт педыятрычнага факультэта Мікалай Алейнікаў, студэнтка медыка-псіхалагічнага факультэта Алеся Байкоўская, студэнт лячэбнага факультэта Бабамуродаў Абдулазіз Акмал Углі і студэнтка лячэбнага факультэта Ксенія Ключэня. Таксама трэцяе месца атрымаў студэнтка інжынерна-тэхналагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Анастасія Міхневіч.
Граматамі за высокія вынікі ў алімпіядзе па англійскай мове былі адзначаны студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: студэнтка факультэта мастацтваў і дызайну Аліса Антонава, студэнтка факультэта матэматыкі і інфарматыкі Ірына Гурына, студэнтка факультэта эканомікі і кіравання Ульяна Кандратчык, студэнт факультэта біялогіі і экалогіі Аліса Рапекта, студэнт юрыдычнага факультэта Раман Савенка, студэнтка юрыдычнага факультэта Надзея Сальнікава, студэнт юрыдычнага факультэта Арсеній Сідар, студэнтка факультэта мастацтваў і дызайну Паліна Сувіга і студэнт факультэта псіхалогіі Ягор Шуманскі.
У алімпіядзе па нямецкай мове першае месца заняла студэнтка лячэбнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Эліна Фарына, а другое месца атрымаў студэнт факультэта эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ягор Глебік.
Граматай за высокія вынікі ў алімпіядзе па нямецкай мове была адзначана студэнтка інжынернага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Дар'я Кабельчук.
Усе ўдзельнікі алімпіяды, якія пацвердзілі ўзровень валодання замежнай мовай не ніжэй за В1 у рамках агульнаеўрапейскіх кампетэнцый (CEFR), атрымалі сертыфікат алімпіяды.
Пасля цырымоніі ўзнагароджання студэнты наведалі Музей гісторыі развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы.