У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы для студэнтаў настаў час летняй сесіі, а для выпускнікоў – час дзяржаўных экзаменаў. Сёння, 15 чэрвеня, асабліва яскрава загучаў факультэт мастацтваў і дызайну. Тут экзамен па дырыжыраванні здавалі студэнты спецыяльнасцей «Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура» і «Народная творчасць (інструментальная музыка)».
Экзамен для шасці выпускнікоў спецыяльнасці «Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура» прайшоў у Лютэранскай кірсе. Спрытна кіруючы студэнцкім хорам Купалаўскага ўніверсітэта, студэнты дэманстравалі свае навыкі дырыжыравання, ствараючы гарманічную мелодыю і дазволіўшы прысутным атрымаць асалоду ад сугучча тэмбраў і прыгажосці харавога выканання.
Не менш уражліва прайшоў экзамен у студэнтаў спецыяльнасці «Народная творчасць (інструментальная музыка)». Выпускнікі прадставілі экзаменацыйнай камісіі серыю музычных кампазіцый, праз якія паказалі свае ўменні накіроўваць музыкантаў, ствараючы гарманічнае сугучча і мелодыю.