Да традыцыйнай акцыі «Памяць», якая пройдзе ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, засталося ўсяго некалькі дзён, так што ў Гуманітарным каледжы на ўсю моц ідзе падрыхтоўка. Навучэнцы і выкладчыкі каледжа нястомна рэпеціруюць, каб зноў закрануць сэрцы кожнага ўдзельніка мерапрыемства. Акцыя «Памяць» праводзіцца кожны год ужо больш за дваццаць гадоў.
Сёлета гасцей мерапрыемства чакае пастаноўка з пранікнёнай назвай «Не жанчыны прыдумалі вайну», праз якую яны пазнаёмяцца з гісторыямі жанчын, якія ўнеслі ўклад у Вялікую Перамогу.
Запрашаем стаць часткай гэтага маштабнага і кранальнага мерапрыемства і 22 чэрвеня ўшанаваць памяць гераінь Вялікай Айчыннай вайны.