Паседжанне адбылося 24 чэрвеня. Удзельнікам аб'явілі аб кадравых абнаўленнях і расказалі, як бачаць універсітэт студэнты. Таксама ў рамках сустрэчы прайшла цырымонія ўшаноўвання супрацоўнікаў, студэнтаў і партнёраў Купалаўскага ўніверсітэта.
Па традыцыі ў пачатку пасяджэння прайшло ўшаноўванне супрацоўнікаў і студэнтаў, якія дасягнулі поспехаў у вучэбнай, навуковай і выхаваўчай дзейнасці, а таксама партнёраў ВНУ.
Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта была ўдастоена выкладчык вышэйшай катэгорыі падрыхтоўчага аддзялення Алена Бутрым за шматгадовую плённую працу і высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у сістэму даўніверсітэцкай адукацыі і вядучы спецыяліст аддзела тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі Святлана Малючак за шматгадовую плённую працу і высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у забеспячэнне правядзення рэпетыцыйнага, цэнтралізаванага тэсціравання, цэнтралізаванага экзамену на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.
Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы былі ўзнагароджаны: загадчык вучэбнай лабараторыі «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» Андрэй Бурба за плённую добрасумленную працу і высокія прафесійныя дасягненні; загадчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Ганна Карканіца за плённую навукова-педагагічную дзейнасць і падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў; дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдат філалагічных навук Ганна Крофта за высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, добрасумленную плённую працу, значны асабісты ўклад і адказны падыход да арганізацыі і правядзення прафарыентацыйных мерапрыемстваў. Таксама граматы былі ўручаны каменданту навучальнага корпуса № 6 Зоі Ляцкай за высокую і эфектыўную якасць выканання гаспадарчых мерапрыемстваў па ўтрыманні будынкаў універсітэта; старшаму выкладчыку кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў Паўлу Шупану за высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, добрасумленную плённую працу, значны асабісты ўклад і адказны падыход да арганізацыі і правядзення прафарыентацыйных мерапрыемстваў; вядучаму спецыялісту бухгалтэрыі Яўгену Ядчанку за добрасумленнае стаўленне да працы, неабыякавасць і прафесійнае выкананне службовых абавязкаў.
Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы была ўзнагароджана студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» факультэта эканомікі і кіравання Дзіяна Занеўская за выдатныя поспехі ў вучобе і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўніверсітэта і студэнт 2 курса спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» факультэта эканомікі і кіравання Уладзіслаў Яцкоза выдатную вучобу, дзейсную навуковую працу, актыўную грамадскую дзейнасць, праяўленыя лідэрскія якасці і значны асабісты ўклад у фарміраванне станоўчага іміджу факультэта эканомікі і кіравання.
Граматамі Купалаўскага ўніверсітэта былі ўзнагароджаны і прадстаўнікі арганізацыі-партнёра. Ганаровую грамату Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы атрымаў галоўны метролаг – начальнік аддзела метралогіі Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Гродзенскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі» Дзмітрый Ярмолік за шматгадовае плённае супрацоўніцтва з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў. Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за значны ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў і рэалізацыю сумесных праектаў быў узнагароджаны вядучы інжынер па метралогіі сектара вымярэнняў механічных і геаметрычных велічынь Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Гродзенскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі»Расціслаў Адамчык.
У рамках пасяджэння Савета прайшло ўзнагароджанне пераможцаў ХХХІІ Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў. За працу першай ступені дыпломам былі ўзнагароджаны: студэнтка 4 курса юрыдычнага факультэта Ганна Галавач, магістрантка філалагічнага факультэта Ганна Гук, выпускніца факультэта біялогіі і экалогіі Анастасія Даламбоўская, выпускніца факультэта псіхалогіі Ірына Жадзецкая, выпускніца факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Карына Жэгала, выпускніца філалагічнага факультэта Дзіяна Іванова, выпускніца інжынернага факультэта Алена Клюкач, выпускніца факультэта эканомікі і кіравання Валерыя Лянцэвіч, выпускніца інжынернага факультэта Святлана Лях, выпускніца факультэта псіхалогіі Аліна Мельнікава, студэнтка 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Дзіна Мількевіч, аспірантка фізіка-тэхнічнага факультэта Надзея Паўлава, выпускнікі факультэта эканомікі і кіравання Дзмітрый Сальнікаў і Дзяніс Санцэвіч, магістрантка педагагічнага факультэта Таццяна Чапля і выпускніца факультэта псіхалогіі Ксенія Шыманская.
Пасля ўзнагароджання былі абвешчаныя кадравыя змены ва ўніверсітэце. Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка афіцыйна прадставіла прысутным новых кіраўнікоў структурных падраздзяленняў. Начальнікам вучэбна-метадычнага ўпраўлення быў прызначаны Сяргей Шчарбінін, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт; начальнікам аддзела менеджменту якасці стала кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт Юлія Фядосава. Ірына Фёдараўна шчыра павіншавала Сяргея Мікалаевіча і Юлію Анатольеўна з прызначэннем і пажадала ім прадуктыўнай працы. Таксама Ірына Фёдараўна сардэчна падзякавала <Марыне Калацэй за прафесіяналізм і шматгадовую службу ў якасці начальніка вучэбна-метадычнага ўпраўлення.
Галоўным пытаннем парадку дня пасяджэння стала бачанне ўніверсітэта вачыма студэнтаў. З дакладам на дадзеную тэму выступіла старшыня студэнцкага супраўлення Карына Місцюк, прадставіўшы вынікі апытання "Універсітэт вачыма студэнтаў". Было адзначана, што галоўным арыенцірам пры выбары Купалаўскага ўніверсітэта для большасці апытанняў (68,1%) была наяўнасць неабходнай спецыяльнасці. На другім месцы - якасць адукацыі і рэпутацыя універсітэта (58,8%). Дакладчык прадэманстравала ўдзельнікам паседжання вынікі чаканняў студэнтаў ад лекцыйных заняткаў. 82,8% апытаных адзначылі, што атрыманыя падчас навучання веды спатрэбяцца ім у будучыні і прыкладна палове апытаных універсітэт дапамог знайсці стажыроўку/працу.
Студэнты адзначалі высокі ўзровень выкладання, дастатковы аб'ём тэарэтычнай падрыхтоўкі, спрыяльную адукацыйную атмасферу і неабходнасць больш паглыбленай прафесійнай падрыхтоўкі. Карына Місцюк адзначыла, што ад студэнтаў ідзе запыт на павелічэнне долі практычнай працы падчас навучання і больш актыўнае суправаджэнне на шляху да прафесіі.
Таксама па выніках апытання стала вядома, што студэнты задаволены матэрыяльна-тэхнічнай базай універсітэта і лічаць ГрДУ імя Янкі Купалы прасторай для развіцця і самарэалізацыі.