Кожны год 16 ліпеня горад Гродна святкуе сваё самае галоўнае свята - Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэтым годзе гасцей свята чакаюць мерапрыемствы памяці, займальныя пляцоўкі і канцэртная праграма.
Пачнецца святкаванне ў парку Жылібера. У 10:00 каля помніка савецкім воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пройдзе ўрачысты мітынг «Горад нязломленай славы» і цырымонія ўскладання вянкоў і кветак у знак памяці аб вялікім подзвігу.
З 15:00 на пляцоўцы перад маладзёжным цэнтрам «Гродна» будзе праходзіць культурна-масавае свята «Гродна – горад герояў», а ў 18:00 жыхароў і гасцей горада чакае канцэртная праграма з удзелам артыстаў Гродзенскай абласной філармоніі.
На працягу ўсяго свята побач з Тэатрам лялек будзе працаваць мабільная экспазіцыя Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама будзе арганізавана забаўляльная праграма для дзяцей.
Запрашаем купалаўцаў далучыцца і разам адсвяткаваць чарговыя ўгодкі вызвалення Гродна!
