Сёння, 17 ліпеня, у Гродзенскім раёне далі старт першым прафсаюзным маладзёжным гульням. У склад каманды Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ўвайшлі студэнты і выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Удзельнікамі гульняў сталі больш за 140 маладых людзей Гродзенскай вобласці, гатовых прадэманстраваць сваю энергічнасць і таленты. У іх лік увайшлі прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта: старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта, студэнт трэцяга курса факультэта біялогіі і экалогіі Ігар Ціс, студэнтка трэцяга курса факультэта фізічнай культуры Ксенія Лунеўская і магістрант факультэта фізічнай культуры Аляксандр Сілівончык.
Арганізатары падрыхтавалі для ўдзельнікаў насычаную праграму, поўную не толькі спартовых, але і творчых мерапрыемстваў. Адкрыў спаборніцтвы конкурс дэвізаў "Прафсаюзная моладзь за ЗЛЖ!", далей канкурсантаў чакалі камандны квэст "Мы - каманда", спаборніцтвы па дартсе і лёгкаатлетычная эстафета і конкурс "Камандны скачок". Таксама ўдзельнікі атрымалі магчымасць праявіць сябе ў конкурсе відэаролікаў "ЗЛЖ у кадры: прафсаюзны ўклад у здароўе нацыі", камандным конкурсе "Клопат не янота" і конкурсе капітанаў.
Прафсаюзныя маладзёжныя гульні ўпершыню прайшлі ў Гродзенскай вобласці. Галоўнай іх мэтай стала павысіць матывацыю да здаровага ладу жыцця праз самавыяўленне, а таксама ўцягнуць удзельнікаў прафсаюзаў у спартыўна-масавыя і аздараўленчыя мерапрыемствы.