12 верасня на базе Цэнтральнага парка імя М. Горкага ў Мінску пройдзе рэспубліканскі праект «Фестываль прафесій». У мерапрыемстве прымуць удзел вядучыя навучальныя ўстановы і прадпрыемствы краіны, у ліку якіх – Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Рэспубліканскі праект «Фестываль прафесій» – гэта маштабнае прафарыентацыйнае мерапрыемства. Яно дапаможа ўсім ахвочым пазнаёміцца з запатрабаванымі спецыяльнасцямі.
У рамках фестывалю арганізатары разгорнуць больш за 85 тэматычных лакацый, аб'яднаных у 16 зон. Госці змогуць узяць удзел у майстар-класах і квэстах.
ГрДУ імя Янкі Купалы прадставіць сябе на пляцоўцы «Адукацыйны хаб». У яе рамках універсітэт пазнаёміць усіх ахвочых з асаблівасцямі навучання на кожным факультэце. Мэтавая аўдыторыя лакацыі – навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама іх бацькі.