12 верасня горад Гродна прыняў адну з самых значных футбольных падзей Беларусі. Тут, на ЦСК «Нёман», прайшоў матч 22-га тура чэмпіянату краіны. На полі сышліся гродзенскі «Нёман» і жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ». Падтрымаць любімую каманду прыйшлі і прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Па выніках напружанай барацьбы гаспадары поля перамаглі з лікам 1:0.
В У рамках гэтага буйнога спартыўнага свята ў Гродне разгарнуўся спартыўна-музычны фестываль «РОДНЫ FONFEST». Таксама ў Беларусі ўпершыню прайшло папулярнае футбольнае шоу FONTOUR. Гродзенскія балельшчыкі атрымалі ўнікальную магчымасць сустрэцца з легендамі еўрапейскага футбола – экс-капітанам зборнай Расіі і былым форвардам лонданскага «Арсенала» Андрэем Аршавіным, а таксама лепшым беларускім футбалістам сучаснасці, пераможцам Лігі чэмпіёнаў у складзе «Барселоны» і экс-паўабаронцам лонданскага «Арсенала» Аляксандрам Глебам.