16 верасня 2026 года Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы стане пляцоўкай для правядзення маштабнай акцыі «Марафон працаўладкавання студэнцкай моладзі». Мерапрыемства арганізавана Купалаўскім універсітэтам сумесна з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі ў рамках рэспубліканскай ініцыятывы «Вучыся і працуй», якую рэалізуюць Міністэрства адукацыі і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Галоўная мэта марафону – дапамагчы студэнтам старэйшых курсаў знайсці перспектыўныя працоўныя месцы ў рэальным сектары эканомікі і сацыяльнай сферы Гродзенскага рэгіёна.
Прэзентацыі арганізацый – заказчыкаў кадраў, адкрыты дыялог і сумоўі будуць праходзіць у галоўным корпусе ўніверсітэта (вул. Ажэшкі, 22) з 14:00 да 16:00. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты 2-5-га курсаў усіх факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта.
Удзельнічаючы ў марафоне, студэнты атрымаюць унікальную магчымасць асабіста паразмаўляць са спецыялістамі вядучых прадпрыемстваў Гродзенскага рэгіёну. Маладыя людзі даведаюцца з першых вуснаў аб актуальных вакансіях, умовах працы і сацыяльных гарантыях.
Галоўная перавага ініцыятывы «Вучыся і працуй» – магчымасць афіцыйнага працаўладкавання па спецыяльнасці на ўмовах няпоўнага працоўнага часу для камфортнага сумяшчэння працы з вучобай.
СтуСтудэнты змогуць працаўладкавацца па наступных спецыяльнасцях: камерцыйны агент, сістэмны адміністратар, артыст-вакаліст (саліст), бухгалтар, інжынер-метэаролаг, інжынер-праграміст, інспектар па кадрах, канцэртмайстар, культарганізатар, культуролаг, лабарант, лагіст, музычны кіраўнік, педагог-арганізатар, сацыяльны педагог, кіраўнік гуртка (аматарскага аб'яднання), сакратар вучэбнай часткі, спецыяліст па арганізацыі закупак, спецыяліст па продажах, тэхнік, тэхнік-канструктар, тэхнік-электронік, тэхнік-энергетык, настаўнік, мастак-афарміцель, эканаміст, экскурсавод.
Не прапусціце шанс знайсці першае працоўнае месца ўжо гэтай восенню!