Сёння, 6 кастрычніка, у лесапарку "Ласосна" адбыўся спартыўны забег, у якім прынялі актыўны ўдзел купалаўцы. Разам з імі на крос выйшлі прадстаўнікі каледжаў і ўніверсітэтаў горада Гродна, каб прадэманстраваць сваю фізічную падрыхтоўку, цягавітасць і камандны дух.
Купалаўцы дастойна прадставілі родны ўніверсітэт, паказалі выдатныя вынікі і зарадзіліся бадзёрасцю і пазітывам.
Гэты дзень стаў святам спорту, здароўя і адзінства. Віншуем усіх, хто выйшаў на старт, з паспяховым удзелам! Няхай спорт аб'ядноўвае, натхняе і вядзе да новых перамог!