Сёння, 5 лістапада, каманда ГрДУ імя Янкі Купалы заняла першае месца ў спаборніцтвах па шахматах у рамках гарадской круглагадовай Спартакіяды сярод вучняў спартыўных клубаў вышэйшых навучальных устаноў Гродна.
У склад каманды-пераможцы ўвайшлі Яўген Чупрыненка, студэнт 4 курса факультэта эканомікі і кіравання, Раман Канюшэўскі, студэнт 2 курса фізіка-тэхнічнага факультэта, Максім Мацюк, студэнт 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі, Ганна Сямёнава, студэнтка 1 курса інжынернага факультэта, Марыя Мядзвецкая, студэнтка 2 3 курсы фізіка-тэхнічнага факультэта.
Падрыхтаваў каманду Дзмітрый Каліта, інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце.
Віншуем нашых інтэлектуалаў з трыўмфам і жадаем новых бліскучых партый!