 У перыяд з 26 студзеня па 21 лютага 2018 гадоў ў раённых цэнтрах Гродзенскай вобласці і ў Гродне будзе праходзіць другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання па прадметах ЦТ.
У перыяд з 26 студзеня па 21 лютага 2018 гадоў ў раённых цэнтрах Гродзенскай вобласці і ў Гродне будзе праходзіць другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання па прадметах ЦТ.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў на асноўныя дні правядзення РТ арганізавана па наступных адрасах:
-з 15 па 23 студзеня ў г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 110 (пн-пт з 9.00 да 17.00, у ча 20 студзеня - з 9.00 да 17.00);
-з 8 па 23 студзеня ў г. Ліда, вул. Кірава, 20, каб. 409 (пн-пт з 9.00 да 17.00, у ча 20 студзеня - з 9.00 да 17.00);
-з 8 па 23 студзеня ва ўсіх раённых цэнтрах Гродзенскай вобласці ў аддзелах адукацыі, спорту і турызму райвыканкамаў (пн-пт з 9.00 да 17.00).
Зарэгістравацца на РТ можна таксама ў оnline-рэжыме (кругласутачна) у г. Гродна і г. Ліда: на асноўныя дні - з 8 студзеня па 1 лютага, на рэзервовыя - з 6 па 19 лютага.
Кошт удзелу ў рэпетыцыйным тэсціраванні па адным прадмеце - 7 рублёў. Аплата праводзіцца ў сістэме «Разлік» (АРІП) на разліковы рахунак Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
У Рэгіянальным цэнтры тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі адзначаюць, што ўдзел у рэпетыцыйным тэсціраванні дазволіць праверыць узровень ведаў і аб'ектыўна ацаніць ступень падрыхтаванасці да цэнтралiзаванага тэсцiравання, азнаёміцца з тэматыкай і тэхналогіяй выканання тэставых заданняў цэнтралізаванага тэсціравання ў межах адведзенага часу, набыць навыкі запаўнення бланка адказаў, адаптавацца да ўмоў і патрабаванняў удзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні і зрабіць выбар шляху далейшай якаснай падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiравання.
 
Графік правядзення рэпетыцыйнага тэсціравання
г. Гродна
   | 26 студзеня (пятніца) | беларуская мова | 
  |             27 студзеня (субота) | замежныя мовы | 
  | 28 студзеня (нядзеля) | руская мова | 
  | 2 студзеня (пятнца) |              хімія, геаграфія, сусветная гісторыя | 
  | 3 лютага(субота) | фізіка, біялогія, грамадазнаўства | 
  | 4 лютага (нядзеля) | матэматыка, гісторыя Беларусі | 
  | 5, 20, 21 лютага | рэзервовыя дні - усе прадметы | 
  
г. Ліда
   | 26 студзеня (пятніца) | беларуская мова | 
  | 27 студзеня (субота) | матэматыка, гісторыя Беларусі | 
  | 28 студзеня (нядзеля) | руская мова | 
  | 2 лютага (пятніца) | хімія, геаграфія, сусветная гісторыя | 
  | 3 лютага(субота) | фізіка, біялогія, грамадазнаўства | 
  | 4 лютага (воскресенье) | замежныя мовы | 
  |             5, 20, 21 лютага | рэзервовыя дні - усе прадметы | 
  
Раённыя цэнтры Гродзенскай вобласці
   | 27 студзеня (субота) | матэматыка, гісторыя Беларусі | 
  | 28 студзеня (нядзеля) | руская мова, беларуская мова | 
  | 3 лютага (субота) | замежныя мовы, хімія, геаграфія, сусветная гісторыя | 
  | 4 лютага (нядзеля) | фізіка, біялогія, грамадазнаўства | 
  | 29 студзеня, 5 лютага | рэзервовыя дні - усе прадметы |