28 лістапада ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся семінар "Ідэалогія ў лічбе: майстэрства вядзення сацыяльных сетак". Семінар правялі супрацоўнікі кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Мерапрыемства арганізавана пад эгідай Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства "Веды".
Семінар праходзіў у гібрыдным фармаце, што дазволіла ахапіць вялікую аўдыторыю - каля 60 прадстаўнікоў вядучых прадпрыемстваў, арганізацый, СМІ Гродзенскай вобласці падключыліся да працы анлайн.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. Ірына Фёдараўна падкрэсліла, што ў сучасным свеце пісьменнае і эфектыўнае распаўсюджванне інфармацыі неабходна для паспяховай дзейнасці любой арганізацыі. Яна таксама адзначыла важнасць пастаяннага навучання і развіцця для спецыялістаў ва ўмовах інфармацыйнага асяроддзя, якое хутка змяняецца. Рэктар выказала ўпэўненасць у тым, што семінар стане выдатнай пляцоўкай для абмену досведам і новымі ідэямі, якія дапамогуць удзельнікам стаць больш кампетэнтнымі ў сваёй прафесійнай дзейнасці.
Намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі РГА "Белая Русь" Святлана Вараніца пажадала ўсім удзельнікам плённай і паспяховай работы.
Дацэнт кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы Тамара Піваварчык выступіла па тэме "Імідж кіраўніка ў традыцыйных СМІ і новых медыя. Асаблівасці PR і фармаванні іміджу ідэалагічных працаўнікоў у інфармацыйнай прасторы". Тамара Анатольеўна, якая мае невычэрпны досвед працы ў сферы журналістыкі, распавяла слухачам пра тое, з чаго фарміруецца імідж і як працаваць з інфармацыяй у 21 стагоддзі.
Іна Мінчук, загадчык кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы, прадставіла цікавую інфармацыю па тэме "Асвятленне электаральнай кампаніі ў новых медыя: інструменты прапаганды і контрпрапаганды". Падчас свайго выступу Іна Іванаўна пазначыла, што ва ўмовах сучасных медыяплатформаў усё большая ўвага надаецца ўплыву сацыяльных сетак, анлайн-выданняў і блогаў на фармаванне грамадскай думкі падчас электаральных кампаній. Важным аспектам абмеркавання стала пытанне аб неабходнасці развіцця крытычнага мыслення ў спажыўцоў інфармацыі для эфектыўнага супрацьдзеяння маніпуляцыям і фэйкавым навінам падчас выбарчых працэсаў.
Начальнік ВНВА "Студэнцкі медыяцэнтр" Анастасія Паўлава выступіла з прэзентацыяй "Актуальныя тэндэнцыі ў візуальным афармленні Instagram-акаўнтаў кампаніі (на прыкладзе прадпрыемстваў і арганізацый Гродзенскай вобласці)". Акрамя таго, спікер вылучыла некалькі ключавых стратэгій, якія могуць дапамагчы арганізацыям Гродзенскай вобласці палепшыць сваё пазіцыяніраванне ў Інстаграме. Сярод такіх стратэгій могуць быць персаналізацыя кантэнту, узаемадзеянне з падпісчыкамі, выкарыстанне актуальных трэндаў і элементаў візуальнага маркетынгу, а таксама пабудова суцэльных гісторый праз публікацыі.
Пасля была дыскусія. Удзельнікі задавалі пытанні кансультатыўнага фармату, і ў выніку слухачам удалося вывесці формулу майстэрства вядзення сацыяльных сетак.