Штогод упраўленне ваеннай адукацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь падводзіць вынікі дзейнасці ваенных факультэтаў за навучальны год. Ваенны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта прадоўжыў шэраг галавакружных перамог і стаў лепшым па ключавых паказчыках сярод ваенных факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі.
Па выніках работы за 2023/2024 год ваенны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы заняў I месца сярод ваенных факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Сярод усіх кафедр і ваенных факультэтаў найлепшай стала кафедра тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, якая заняла I месца.
Лепшыя выкладчыкі і курсанты ваеннага факультэта былі адзначаны граматамі і каштоўнымі падарункамі. Віншуем купалаўцаў!