11 снежня адбыўся семінар са студэнтамі 1 курса інжынернага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта, уключаных у банк даных адоранай і таленавітай моладзі.
Мерапрыемства прайшло з мэтай развіцця, рэалізацыі і захавання інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу адоранай і таленавітай моладзі, інфармавання аб асаблівасцях фарміравання і функцыянавання банка даных адоранай і таленавітай моладзі.
Падчас сустрэчы адказны за работу з таленавітай моладдзю на факультэце Павел Шупан расказаў аб асаблівасцях, мэтах, задачах і структуры банка даных, настаўніцтве і суправаджэнні ў працэсе навучання, сацыяльнай і матэрыяльнай падтрымцы адоранай і таленавітай моладзі, значных дасягненнях студэнтаў. Таксама была прадстаўлена актуальная інфармацыя аб рэестры рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў высокага ўзроўню і мерапрыемствах, у якіх таленавітая моладзь можа прыняць удзел.
У працэсе зносін студэнтам былі дадзены настаўленні аб неабходнасці развіцця свайго патэнцыялу, удзелу ў мерапрыемствах, а таксама матывацыйны рэкамендацыі для далейшай творчай і плённай дзейнасці.