Студэнты і супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы запрашаюцца прыняць удзел у рабоце круглага стала «Тэхналогіі штучнага інтэлекту», які адбудзецца 17 чэрвеня ў рамках Міжнароднай выставы Digital Expo-2025 у Мінску.
Дадзенае мерапрыемства з'яўляецца працягам форума «ТІБО» і дае пляцоўку для дэманстрацыі інавацыйных рашэнняў і тэхналогій, а таксама для сустрэч спецыялістаў лічбавай індустрыі, нетворкінга, спрыяючы развіццю прафесійных навыкаў і абмену вопытам. У рамках круглага стала будуць абмяркоўвацца тэмы развіцця тэхналогій ІІ у Беларусі, тэхналогіі OSTIS, лічбавая трансфармацыя інжынернай адукацыі і шмат іншага. Праграма мерапрыемства прыкладаецца.
Абавязкова папярэдняя рэгістрацыя! Месца правядзення: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 14 (канферэнц-зала № 2).