На парозе новы навучальны год, і ў Купалаўскім універсітэце ўсё гатова для сустрэчы студэнтаў. Ужо праз тыдзень інтэрнаты прымуць сваіх пастаяльцаў. Публікуемы для вас адказы на актуальныя пытанні па засяленні ў інтэрнаты ў 2025 годзе.
Засяленне ў інтэрнаты ўніверсітэта праходзіць у адпаведнасці з графікамі:
✔ Графік засялення ў інтэрнаты і праходжання медыцынскага агляду пры засяленні ў інтэрнаты для студэнтаў першых курсаў ГрДУ імя Янкі Купалы
✔ Графік засялення ў інтэрнаты і праходжання медыцынскага агляду пры засяленні ў інтэрнаты для студэнтаў 2 – 5 курсаў ГрДУ імя Янкі Купалы
Якія дакументы неабходна мець пры засяленні ў інтэрнат?
▪ пашпарт
▪3 фатаграфіі памерам 3х4
▪ наступныя медыцынскія дадзеныя:
- дадзеныя рэнтгенафлюараграфічнага абследавання (пры дасягненні ўзросту 17 гадоў і старэй). Даведка аб абследаванні органаў грудной клеткі сапраўдная на працягу аднаго года ад даты праходжання
- для тых студэнтаў, хто не дасягнуў узросту 17 гадоў, - звесткі аб прышчэпках па ўзросту (копія прышчэпачнай карты з паліклінікі па месцы жыхарства).
- даведку з паліклінікі па месцы жыхарства (рэгістрацыі, прымацаванні) аб адсутнасці кантактаў з інфекцыйнымі хворымі. Тэрмін дзеяння даведкі - на працягу 14 дзён да даты засялення ў інтэрнат.
- агляд на каросту, педыкулёз і іншыя заразныя скурныя захворванні праводзіцца медработнікамі універсітэта ў дзень засялення на месцы!
- дадзеныя агляду гінеколага (назіральнага кабінета) - для дзяўчат.
Які парадак праходжання медыцынскага агляду пры засяленні ў інтэрнат?
Медыцынскі агляд праводзяць работнікі здраўпункта ўніверсітэта ў дзень засялення студэнтаў у інтэрнаты (па месцы засялення)
Што павінен ведаць кожны, хто пражывае ў інтэрнаце?
▪ правілы ўнутранага распарадку навучэнцаў, якія пражываюць у інтэрнатах;
▪ правілы тэхнікі бяспекі і пажарнай бяспекі;
▪ правілы эксплуатацыі электрабытавых прыбораў у інтэрнаце.