Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная акадэміяй навук Беларусі запрашаюць усіх жадаючых рэалізаваць свае смелыя ідэі і прыняць удзел у рэспубліканскім маладзёжным праекце «100 ідэй для Беларусі».
Мэтамі конкурсу з'яўляецца актывізацыя інавацыйнага мыслення моладзі, прыцягненне яе да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, стымуляванне грамадзянскіх ініцыятыў да рэалізацыі інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак. Таксама праект праводзіцца з мэтай падтрымкі маладых прадпрымальнікаў у рэалізацыі сваіх інавацыйных бізнес-праектаў.
Удзельнікамі конкурсу могуць стаць маладыя людзі ад 14 да 31 года, дактары навук да 40 гадоў, а таксама кандыдаты навук, спецыялісты без ступені і магістранты да 35 гадоў. Прымаць удзел можна як індывідуальна, так і камандай да 3 чалавек.
Праект будзе праходзіць у чатыры туры. Каб стаць удзельнікам першага туру, неабходна ў тэрмін да 20 лістапада падаць заяўку на сайце.
Працы прымаюцца ў наступных намінацыях: «Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка, і энергаэфектыўнасць», «Аграпрамысловыя тэхналогіі і фермерства», «Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі», «Ахова здароўя (медыцынскія тэхналогіі, фармацыя, бія- і нанаіндустрыя)», «Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія», «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі (у тым ліку інтэлектуальныя сістэмы і аўтаматызацыя, разумныя гарады і экаўстойлівасць, лічбавая медыцына, інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі, тэхналогіі па сацыяльнай інклюзіі, лічбавая этыка і кібербяспека)», «Экалогія (захаванне і аднаўленне прыроднага асяроддзя, рацыянальнае (устойлівае) выкарыстанне прыродных рэсурсаў і іх узнаўленне, прадухіленне шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе)», «Нацыянальная бяспека і абарона ад надзвычайных сітуацый», «Грамадства і сацыяльная сфера» і «Лепшая бізнес-ідэя».
«100 ідэй для Беларусі» – гэта штогадовая пляцоўка, якая з 2011 года актыўна падтрымлівае моладзевыя ініцыятывы і дапамагае маладым розумам Беларусі паказаць сябе.
Запрашаем купалаўцаў прадэманстраваць свае крэатыўныя ідэі!
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчана ў Палажэнні конкурсу.