III рэспубліканскі форум «Прафсаюз на 360°», які сабраў 120 прафсаюзных актывістаў з усёй краіны, праходзіць з 11 па 12 лістапада ў Міжнародным універсітэце «МІПСА».
Прадстаўнікамі ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сталі старшыня прафсаюзнай арганізацыі работнікаў Ганна Сазонава, старшыня прафсаюзнага камітэта навучэнцаў Вадзім Гунько, студэнт 4 курса філалагічнага факультэта Мацвей Белы і студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Арына Іванчык.
Форум стартаваў з прэзентацыі кнігі «Наш Прэзідэнт» і прадугледжвае насычаную праграму, якая ўключае серыю адкрытых дыялогаў з вядучымі прадстаўнікамі дзяржаўных і грамадскіх структур.
У першы дзень удзельнікі мелі магчымасць паразмаўляць з вядомым палітычным аглядальнікам ОНТ Ігарам Турам. На другі дзень запланавана важная дыялогавая пляцоўка з удзелам прадстаўнікоў Адміністрацыі Прэзідэнта, Міністэрства адукацыі і Беларускай праваслаўнай царквы. Пасля ўдзельнікаў чакае адкрыты дыялог са старшынёй цэнтральнай выбарчай камісіі Ігарам Карпенкам і старшынёй прафсаюза адукацыі і навукі Таццянай Якубовіч.
Завершыцца форум урачыстай цырымоніяй уручэння выплат прафсаюзным актывістам. Сярод узнагароджаных будзе і студэнт Купалаўскага ўніверсітэта, што з'яўляецца пацвярджэннем высокай актыўнасці і значнага ўкладу купалаўцаў у развіццё прафсаюзнага руху.
