Студэнт 4 курса філалагічнага факультэта, старшыня цэхавай арганізацыі філалагічнага факультэта Мацвей Белы быў удастоены выплаты за актыўную работу ў прафсаюзе. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў рамках III рэспубліканскага форуму «Прафсаюз на 360°», які прайшоў 11-12 лістапада ў Міжнародным універсітэце «МІПСА».
Урачыстая цырымонія ўручэння выплат прайшла ў рамках рэспубліканскай акцыі «Студэнцтва і прафсаюзы разам». У гэтым годзе ўзнагароды атрымалі 40 стыпендыятаў.
Нагадаем, рэспубліканскі форум «Прафсаюз на 360°» стартаваў з прэзентацыі кнігі «Наш Прэзідэнт» і адкрытых дыялогаў з вядучымі прадстаўнікамі дзяржаўных і грамадскіх структур, а таксама палітычным аглядальнікам ОНТ Ігарам Турам. На другі дзень прайшла дыялогавая пляцоўка з прадстаўнікамі Адміністрацыі Прэзідэнта, Міністэрства адукацыі і Беларускай праваслаўнай царквы, на якой абмеркавалі ролю бацькі ў сям'і і грамадстве. Таксама ўдзельнікі пагутарылі са старшынёй цэнтральнай выбарчай камісіі Ігарам Карпенкам і старшынёй прафсаюза адукацыі і навукі Таццянай Якубовіч.
