Cайт праграмы:https://ec.europa.eu/programmes/erasmus-plus/node_en
Сайт праекта: https://lnss-projects.eu/amb/
Статус праекта: рэалізаваны.
Партнёры праекта: 
 - Акадэмія дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Арменія - каардынатар праекта; 
- Лімерыкскі тэхналагічны інстытут, Лімэрык, Ірландыя;
- Універсітэт Крыта, Рэцімні, Грэцыя; 
- Група Піраміда, Ульм, Федэратыўная Рэспубліка Германія; 
- Універсітэт Трансільваніі, Брашаў, Румынія; 
- Горыскі Дзяржаўны ўніверсітэт, Арменія; 
- Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт моў і сацыяльных навук імя В.Я.Брюсава, Ерэван, Арменія; 
- Акадэмія публічнага кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Малдова, Кішынёў, Малдова; 
- Бельскі дзяржаўны ўніверсітэт, Бельцы, Малдова; 
- Кансорцыум электронных бібліятэк Арменіі; Кансорцыум бібліятэк Малдовы. 
- Беларускі дзяржаўны універсітэт; 
- Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь; 
- Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы; 
- Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт; 
- Нацыянальная бібліятэка Беларусі (асацыіраваны партнёр). 
Агульная сума бюджэту праекта: 57464.0 еўра
Бюджт ГрДУ: 7600.0 еўра
Працягласць: 36 месяцаў
Мэты праекта: мадэрнізацыя бібліятэк і павышэнне ўзроўню кампетэнцый і навыкаў супрацоўнікаў бібліятэк у ВНУ Арменіі, Малдовы, Беларусі; стварэнне Сэрвісу па падтрымцы сеткі бібліятэк Усходняга партнёрства; распрацоўка стратэгіі развіцця персаналу бібліятэк.
Вынікі праекта:
 - Праходжанне двухтыднёвага трэнінгу ў Лімерыкскім інстытуце тэхналогій (Ірландыя). 
- Распрацоўка навучальных мадэляў у тыднёвым трэнінгу па гарантыі якасці бібліятэчных сэрвісаў у г.Р.эцімна, в.Крыт, Рэспубліка Грэцыя; 
- Распрацоўка модуля "Электронныя бібліятэкі". Для бібліятэкараў ГрДУ былі праведзены 2 модулі: "Электронныя бібліятэкі" і "Інфармацыйная пісьменнасць і даследчыя навыкі". Таксама на трэнінгі па модулях былі запрошаны бібліятэкары з Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага і аграрнага ўніверсітэтаў. Пасля заканчэння модуляў усім удзельнікам былі ўручаны сертыфікаты; 
- Закуплена сучасная тэхніка і абсталяванне для бібліятэкі; 
- Удзел у арганізацыі і правядзенні Нацыянальных дзён інфармавання пра дзейнасць бібліятэк (Мінск-2017, Брэст - 2018) 
Навіны праекта:
Еўрапейскія партнёры ГрДУ імя Янкі Купалы правялі трэнінг і семінар для супрацоўнікаў навуковай бібліятэкі ўніверсітэта
Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у стартавай сустрэчы па праграме Erasmus+
Два праекты ГрДУ імя Янкі Купалы атрымалі фінансаванне ў рамках конкурсу праектаў Erasmus+