Дацэнт кафедры міжнароднага права Андрэй Богустаў выступіў на ІІ Міжнародным навукова-практычным круглым стале "Права інтэлектуальнай уласнасці: гісторыя станаўлення і перспектывы", які адбыўся на юрыдычным факультэце БДУ.
Мерапрыемства прайшло ў вочна-дыстанцыйным фармаце. Прадстаўнікі навуковай грамадскасці з Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі абмеркавалі найбольш перспектыўныя кірункі развіцця права інтэлектуальнай уласнасці на сучасным этапе. Андрэй Багустаў расказаў аб перспектывах мадэрнізацыі мадэльнага кодэкса інтэлектуальнай уласнасці.
![image 2023 04 14 16 25 12](/images/gallery/2023/4/image_2023-04-14_16-25-12.png)