Загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу, доктар юрыдычных навук, прафесар Ігар Мартыненка правёў гасцявую лекцыю для студэнтаў Інстытута юстыцыі Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі (СДЮА).
Лекцыя на тэму "Актуальныя аспекты кваліфікаванай юрыдычнай дапамогі па грамадзянскіх справах: расійскі і беларускі вопыт" адбылася ў рамках круглага стала (з міжнародным удзелам) "Рэалізацыя права на судовую абарону і права на кваліфікаваную юрыдычную дапамогу ў цывілістычным працэсе". Мерапрыемства было арганізавана сумесна кафедрай арбітражнага працэсу, адвакатуры і натарыята СДЮА і кафедрай грамадзянскага права і працэсу Купалаўскага ўніверсітэта.
У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел таксама адвакаты Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў і адвакацкай палаты Саратаўскай вобласці.
З цікавым дакладам выступіла выкладчык кафедры грамадзянскага права і працэсу, адвакат Улада Чарапіца-Дубікоўская, якая расказала ўдзельнікам дыскусіі аб асаблівасцях прадстаўніцтва адвакатаў па грамадзянскіх справах, пасля чаго адбылася ажыўленая дыскусія паміж вучонымі і практыкамі з Гродна і Саратава.