З 31 сакавіка па 24 красавіка 2025 г. на юрыдычным факультэце праходзіла юбілейная XХV Адкрытая студэнцкая алімпіяда па юрыдычных навуках ГрДУ імя Янкі Купалы.
У камандным і індывідуальным заліках у рамках завочнага адборачнага, вочнага і фінальнага тураў па васьмі спецыяльных юрыдычных конкурсах спаборнічала дзевяць каманд з розных універсітэтаў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў па юрыдычным профілі.
Па выніках Алімпіяды каманда юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы "Купалаўцы" заняла 2 месца ў камандным заліку, а студэнтка 4 курса спецыяльнасці "Правазнаўства" Ульяна Катляр заняла 2 месца сярод індывідуальных удзельнікаў Алімпіяды.