6 кастрычніка ў Купалаўскім універсітэце быў арганізаваны трэнінг для маладых спецыялістаў з мэтай аблягчэння іх уваходжання ў прафесійнае асяроддзе і развіцця неабходных навыкаў.
Вядучым трэнінгу выступіла кандыдат псіхалагічных навук, практыкуючы псіхолаг, дацэнт кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Таццяна Гіжук. Праграма трэнінгу была пабудавана з улікам спецыфікі працы ва ўніверсітэце, а інтэрактыўны фармат дазволіў удзельнікам атрымаць не толькі тэарэтычныя, але і практычныя навыкі, неабходныя для іх далейшай прафесійнай дзейнасці.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы асаблівая ўвага надаецца адаптацыі новых супрацоўнікаў, каб кожны з іх адчуваў сябе часткай дружнай каманды.