Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у конкурсе на прысуджэнне “Купалаўскай навуковай прэміі” за дасягненні ў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.
Прэмія з'яўляецца часткай Праграмы ўдасканалення навуковай і інавацыйнай дзейнасці ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» на перыяд да 2030 года і накіравана на развіццё навуковага патэнцыялу ўніверсітэта, стымуляванне інавацыйнай актыўнасці, а таксама павышэнне якасці і рэзультатыўнасці навуковай, навукова-тэхнічнай дзейнасці.
Прэмія будзе прысуджацца ў наступных намінацыях: «Лепшая фундаментальная навуковая распрацоўка ў галіне прыродазнаўчых (тэхнічных) навук», «Лепшая фундаментальная навуковая распрацоўка ў галіне гуманітарных навук», «Лепшая прыкладная навуковая распрацоўка ў галіне прыродазнаўчых (тэхнічных) навук», «Лепшая прыкладная навуковая распрацоўка ў галіне гуманітарных навук». У кожнай з гэтых намінацый будзе вызначаны адзін пераможца.
Традыцыйна конкурс праводзіцца ў тры этапы. Першы этап пройдзе з 1 па 20 снежня і прадугледжвае вылучэнне распрацовак і прыём заявак. На другім этапе з 21 снежня па 10 студзеня будзе праведзена экспертыза матэрыялаў конкурснай камісіяй. Трэці этап адбудзецца з 11 па 20 студзеня і будзе прысвечаны конкурснаму адбору і вызначэнню пераможцаў.
Прэтэндаваць на прэмію могуць штатныя работнікі ўніверсітэта з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу і/або навуковых работнікаў, якія з'яўляюцца аўтарамі (суаўтарамі) навуковай распрацоўкі і прапрацавалі ва ўніверсітэце не менш як год на дату аб'яўлення конкурсу. Дапускаецца прысуджэнне прэміі і калектыву аўтараў.
Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца да 20 снежня.
Падрабязная інфармацыя аб правядзенні конкурсу размешчана ў ПАЛАЖЭННІ.