20 кастрычніка пад кіраўніцтвам рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы Ірыны Кітуркі адбылася нарада загадчыкаў кафедраў, на якой былі абмеркаваны пытанні развіцця запатрабаваных і перспектыўных прафесій.
У ходзе нарады з дакладам аб развіцці спецыяльнасці «Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя» выступіў загадчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Канстанцін Карпінскі. Загадчык кафедры лагістыкі і метадаў кіравання Вадзім Хартоўскі выступіў з дакладам аб развіцці спецыяльнасці «Транспартная лагістыка». На нарадзе таксама быў прадстаўлены даклад начальніка цэнтра развіцця кар'еры Ірыны Карлюковай аб задачах кафедр па забеспячэнні размеркавання выпускнікоў.