У пятніцу, 23 чэрвеня, дэлегацыя лепшых выпускнікоў купалаўскага ўніверсітэта на чале з рэктарам Андрэем Каралём  прыняла ўдзел у Рэспубліканскім балі  выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі.

 
22 чэрвеня лепшых выпускнікоў універсітэта 2017 года  ўшаноўвалі на ўрачыстым прыёме рэктара  Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

 
У суботу, 24 чэрвеня,  адбыўся сёмы выпуск  курсантаў ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.

 
Спартсменаў Гродзеншчыны, якія дабіліся значных поспехаў на чэмпіянатах свету і Еўропы,  ўшаноўвалі ў Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце  19 чэрвеня. Сярод іх - студэнты-спартсмены ГрДУ імя Янкі Купалы.

 
19 чэрвеня ў БДТУ адбылася  ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў XXIII Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў. У іх ліку студэнт і аспірантка купалаўскага ўніверсітэта.

 
У сераду, 21 чэрвеня, у ГрДУ імя Янкі Купалы  прайшла абарона першага ва ўніверсітэце міждысцыплінарнага дыпломнага праекта.

 
Упершыню за 9 гадоў каманда студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прыняла ўдзел  ў Рэспубліканскай універсіядзе - 2017 па кулявой стральбе і стала трэцяй на спаборніцтвах.
