У 2025 годзе Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы адкрывае падрыхтоўку па адукацыйнай праграме бакалаўрыяту 6-05-0511-05 «Біяінжынерыя і біяінфарматыка» на факультэце біялогіі і экалогіі.
Патрэба ў спецыялістах кваліфікацыі «Біяінжынер-біяінфарматык» прадыктавана часам, сучаснымі ўмовамі вытворчасці, выкарыстаннем IT тэхналогій, неабходнасцю апрацоўкі вялікіх масіваў дадзеных і ўкараненнем інавацыйных метадаў і падыходаў.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы валодае магутнай рэсурснай базай, значным навуковым патэнцыялам і кадравым рэзервам, што дае магчымасць паспяхова ажыццяўляць падрыхтоўку па міждысцыплінарных адукацыйных праграмах. У падрыхтоўцы спецыялістаў будзе задзейнічаны патэнцыял трох факультэтаў: факультэта біялогіі і экалогіі, факультэта матэматыкі і інфарматыкі і фізіка-тэхнічнага факультэта.
Навучанне ў рамках гэтай адукацыйнай праграмы прадугледжвае падрыхтоўку спецыялістаў у галіне фармацэўтычнай біятэхналогіі, нанабіятэхналогіі, аналітычнай біяінжынерыі, медыцынскай біяхіміі, тэхналогіі бялковых лекавых сродкаў і фітапрэпаратаў, а таксама фармакалагічных і медыка-біялагічных даследаванняў. Спецыялісты гэтай галіны займаюцца атрыманнем і прымяненнем змененых прыродных і штучных арганізмаў - ад вірусаў і аднаклетачных да шматклеткавых, расшыфроўваюць генома, вывучаюць прасторавую структуру біямалекул, узаемадзеянне розных біялагічных аб'ектаў.
У працэсе навучання будучыя спецыялісты авалодаюць прафесійнымі кампетэнцыямі, якія ўключаюць веды і ўменні ў галіне правядзення фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў; выкарыстання сучасных метадаў малекулярнай дыягностыкі і выбару новых шляхоў развіцця лекавых прэпаратаў і прадуктаў біятэхналогіі, маніторынгу навакольнага асяроддзя і ацэнкі біябяспекі харчовых прадуктаў; выкарыстання прыёмаў пабудовы мадэляў біялагічных працэсаў, выкарыстанні метадаў генетычнай і метабалічнай інжынерыі жывых арганізмаў для стварэння новых і ўдасканаленні ўжо наяўных фармсубстанцый; кіравання тэхналагічнымі і вытворчымі працэсамі на прадпрыемствах і вытворчасцях у галіне фармацэўтычнай і медыцынскай біятэхналогіі, нанабіятэхналогіі і інш.
Даведачна. З 2022 г. падрыхтоўка кадраў па адукацыйнай праграме 6-05-0511-05 «Біяінжынерыя і біяінфарматыка» праводзілася толькі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Такім чынам, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы стане другой ВНУ Рэспублікі Беларусь, якая ажыццяўляе набор на гэту адукацыйную праграму, што дасць магчымасць забяспечыць патрэбнасці рэгіёну і краіны ў цэлым.
У Гродне і Гродзенскай вобласці функцыянуе больш за 50 арганізацый, якія ажыццяўляюць вытворчую і навукова-даследчую дзейнасць у галіне фундаментальнай і прыкладной біялогіі, біяінжынерыі і біятэхналогіі, што займаюцца паслугамі і распрацоўкамі ў галіне генетычнага і біяхімічнага аналізу. Найбуйнейшымі з іх з'яўляюцца РУНП «Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства», ДП «Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі», РУП «Белмедпрэпараты», ТАА «Праймілк», Ваўкавыскае ААТ «Беллакт», Шчучынскі філіял ААТ «Малочны свет», ГПУ ландшафтны заказнік «Азёры», ДЛГУ «Гродзенскі лясгас», Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і шэраг іншых.