Адбылася абарона дыпломных праектаў студэнтаў завочнай скарочанай формы навучання спецыяльнасці "Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва".
Выпускнікі прадставілі 33 дыпломныя праекты, у якіх былі распрацаваны аб'ёмна-планіровачныя рашэнні будынкаў, канструктыўныя тэхналагічныя карты, разлічаны і запраектаваны канструкцыі, будаўнічыя генпланы і вызначана каштарысная вартасць.
ДЭК быў адзначаны шэраг дыпломных праектаў студэнтаў. Дзіяна Аблажэвіч выступіла з праектам на тэму «Шматкватэрны жылы дом з убудаванымі нежылымі памяшканнямі на першым паверсе ў мікрараёне Поўнач у горадзе Лідзе», Іван Леановіч прадставіў праект «Бар-рэстаран цэнтра адпачынку і турызму «Лясны» Валожынскага раёна». Дыпломныя работы выкананы пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры архітэктуры і будаўніцтва Ірыны Лізагуб.
Максім Няхай выступіў з праектам на тэму "Дзіцячы сад на 270 месцаў у мікрараёне Вясновы ў горадзе Гродна" пад кіраўніцтвам начальніка аддзела падрыхтоўкі вытворчасці ПСУ "Спецбудмантаж" ААТ "Гроднапрамбуд" Вікторыі Выдры.
Анастасія Цыбульская прадставіла праект на тэму "Шматкватэрны жылы дом з убудаванымі памяшканнямі ў горадзе Брэсце" пад кіраўніцтвам вядучага эксперта каштарыснага аддзела ДРУП "Дзяржбудэкспертыза па Гродзенскай вобласці" Яўгеніі Лятоха.
Інжынерны факультэт віншуе выпускнікоў кафедры «Архітэктура і будаўніцтва» з прысваеннем кваліфікацыі інжынера-будаўніка і жадае далейшай паспяховай прафесійнай будучыні!