27 кастрычніка маладыя вучоныя ГрДУ імя Янкі Купалы сталі гасцямі ток-шоу "Вокны горада", дзе падзяліліся з гледачамі сваімі дасягненнямі і планамі на будучыню.
У праграме выступіў кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Гаршкоў. Аляксандр Дзмітрыевіч расказаў аб выбары тэмы і абароне сваёй дысертацыі, а таксама аб важнасці археалогіі як гістарычнай навукі. Акрамя таго, Аляксандр Гаршкоў падзяліўся інфармацыяй аб рабоце кафедры, вынікамі апошніх археалагічных раскопак са студэнтамі, а таксама падкрэсліў запатрабаванасць гэтага напрамку сярод моладзі.
Выкладчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Іван Ярмак расказаў аб тэме сваёй кандыдацкай работы, якая прысвечана эканамічнаму прагназаванню. Іван Валер'евіч адзначыў асабістую цікавасць да эканомікі розных краін і расказаў аб планах стварэння камп'ютарнай праграмы, якая будзе даваць арыенціровачныя даты глабальных эканамічных падзей у свеце і асобнай краіне, а таксама аб укараненні штучнага інтэлекту ў праграму.
Трэці ўдзельнік праграмы Анатоль Балкуноў, старшы выкладчык кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі, падзяліўся з гледачамі і вядучымі сваёй тэмай кандыдацкай дысертацыі, прысвечанай даследаванню даросласці і маральнай самасвядомасці. Яго праца накіравана на разуменне змен у маральных нормах і культуры, а таксама вызначэнне таго, што неабходна для сучаснай моладзі.
З поўным выпускам ток-шоу "Вокны горада" можна азнаёміцца па спасылцы.