На 10 дзень вучобы ў Летняй школе рускай мовы Купалаўскага ўніверсітэта навучэнцы наведалі адну з галоўных славутасцяў Гродна – Кафедральны сабор Святога Францішка Ксаверыя. У час экскурсіі студэнты азнаёміліся з багатай гісторыяй архітэктурнага помніка і змаглі ўбачыць адрэстаўраваны орган.
Наведванне касцёла стала важнай часткай культурнай праграмы, дазволіўшы ўдзельнікам школы не толькі палепшыць свае моўныя навыкі, але і дакрануцца да гістарычнай спадчыны горада Гродна.