Знаёмства з жамчужынамі беларускай гісторыі прайшло 8 жніўня. У Мірскім замку ўдзельнікі школы акунуліся ў сярэднявечную атмасферу, вывучаючы магутныя сцены і разглядаючы экспазіцыі. У Нясвіжы іх чакала знаёмства з раскошнымі інтэр'ерамі залаў і гісторыяй роду Радзівілаў.
Такія мерапрыемствы дапамагаюць замежным гасцям больш глыбока зразумець культуру Беларусі і натхняюць іх на далейшае вывучэнне мовы.