На факультэце матэматыкі і інфарматыкі паспяхова адбылася серыя сустрэч студэнтаў перадвыпускных і выпускных курсаў з прадстаўнікамі арганізацый-заказчыкаў кадраў. Мерапрыемствы праводзіліся з мэтай знаёмства будучых спецыялістаў з патэнцыйнымі работадаўцамі і актуальнымі патрабаваннямі рынку працы.
3 кастрычніка адбылася сустрэча студэнтаў 4 курса спецыяльнасці "Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій" з прадстаўніком кампаніі ТАА "СофтСэрвіс", якая з'яўляецца афіцыйным партнёрам фірмы "1С" і ўваходзіць у ТОП-3 лепшых 1С Франчайзі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Намеснік дырэктара па развіцці ТАА «СофтСэрвіс» Алег Крывушын падрабязна распавёў студэнтам пра шматгранную дзейнасць кампаніі: ад продажу і ўсталёўкі праграм 1С да абнаўлення і падтрымкі 1С 8, налады і дапрацоўкі праграмных прадуктаў 1С ІТ-кансалтынгу, поўнага цыклу ўкаранення і абслугоўвання «Бітрыкс24» і кансультацыі і навучання рабоце ў любых праграмах 1С.. Таксама ён распавёў аб запатрабаваных вакансіях - бізнес-аналітык 1С, спецыяліст па суправаджэнні ПЗ, праграміст 1С, агучыў абавязкі і патрабаванні да спецыялістаў, умовы працы ў кампаніі і распавёў аб магчымасцях кар'ернага росту. Студэнты актыўна цікавіліся магчымасцямі праходжання пераддыпломнай і тэхналагічнай практык у кампаніі.
6 кастрычніка са студэнтамі 3, 4 курсаў факультэта матэматыкі і інфарматыкі сустрэліся прадстаўнікі РУП "Гроднаэнерга": начальнік службы праграмнага забеспячэння РУП "Гроднаэнерга" Сяргей Лонскі, намеснік начальніка службы праграмнага забеспячэння і намеснік начальніка аддзела кібербяспекі. Таксама на сустрэчы прысутнічалі намеснік дэкана па вучэбнай рабоце факультэта матэматыкі і інфарматыкі Таццяна Ванькова, загадчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Ганна Карканіца і старшы выкладчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Марына Міснік.
Сяргей Лонскі пазнаёміў будучых выпускнікоў з праектамі, над якімі працуе служба. Таксама госці распавялі аб штатнай колькасці службы ПЗ і планах прыросту колькасці супрацоўнікаў на 2026 і 2027 гады. Былі названы патрабаваныя спецыялісты (сістэмны адміністратар, сістэмны аналітык, інжынер-праграміст), а таксама абавязкі і патрабаванні да іх. На сустрэчы студэнтам падрабязна расказалі пра спецыфіку працы сістэмнага адміністратара і закранулі пытанні кібербяспекі.
Пасля афіцыйнай часткі прадстаўнікі РУП "Гроднаэнерга" правялі індывідуальныя гутаркі са студэнтамі, якія зацікавіліся працаўладкаваннем.
Падобныя сустрэчы дазваляюць маладым людзям не толькі даведацца пра кар'ерныя магчымасці, але і наўпрост пагутарыць з патэнцыйнымі працадаўцамі.