11 кастрычніка ўсе ахвочыя змогуць акунуцца ў атмасферу студэнцкага жыцця, наведаўшы факультэты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Факультэт псіхалогіі падрыхтаваў насычаную праграму для абітурыентаў: экскурсія і знаёмства, сустрэча з дэканам, наведванне фрагмента ўніверсітэцкай лекцыі. Пачатак у 15.00 па адрасе: вул. Гаспадарчая, 23, аўд. 304.
Факультэт мастацтваў і дызайну ў рамках праекта правядзе кансультацыю па экзамене «Творчасць». Сустрэча пройдзе ў 10.00 па адрасе: вул. Дзяржынскага, 28, 8 аўд.
Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму расчыніць свае дзверы ў 11:00 па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 5, 309 аўд. На сустрэчы можна будзе даведацца пра асаблівасці факультэта, больш падрабязна пазнаёміцца са спецыяльнасцямі і ацаніць кар'ерныя перспектывы.
Факультэт матэматыкі і інфарматыкі прыме абітурыентаў у 13:30 па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, 321 аўд. Пазнаёміць з адукацыйнымі праграмамі і дасць магчымасць паразмаўляць з будучымі настаўнікамі.
Не прапусціце свой шанец больш даведацца пра абраны напрамак навучання і зрабіце свядомы выбар будучай прафесіі!


