Абарона магістарскіх дысертацый адбылася на педагагічным факультэце 26 жніўня.
17 выпускнікоў, якія прайшлі навучанне ў канікулярнай магістратуры Купалаўскага ўніверсітэта, прадставяць свае ўнікальныя распрацоўкі – даследаванні ў галіне педагогікі і адукацыйнага менеджменту – і 9 з іх сёння паспяхова абаранілі дысертацыі.
Нагадаем, канікулярная магістратура ўяўляе сабой навучанне толькі ў летні перыяд і доўжыцца 2 гады. За гэты час усе навучэнцы асвоілі прапанаваную праграму ў навучальны час, а пасля заняткаў наведалі мноства розных экскурсій, падчас якіх бліжэй пазнаёміліся з гісторыяй і культурай Беларусі. Завяршаецца навучанне абаронай дысертацый.
Выпуск магістраў з Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія атрымалі адукацыю па спецыяльнасці «Адукацыйны менеджмент», адбудзецца 28 жніўня.