26 верасня 13 студэнтаў педагагічнага факультэта з Кітайскай Народнай Рэспублікі атрымалі дыпломы магістраў.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся ўрачысты выпускны, на якім дыпломы магістраў атрымалі 13 студэнтаў з Кітайскай Народнай Рэспублікі. Выпускнікі паспяхова завяршылі навучанне па спецыяльнасці "Адукацыйны менеджмент", прадэманстраваўшы высокі ўзровень падрыхтоўкі.
Купалаўскі ўніверсітэт ганарыцца сваімі выпускнікамі і спадзяецца, што атрыманыя веды і навыкі стануць трывалым падмуркам для іх далейшай кар'еры.