Адкрываецца сезон 1 кастрычніка 2025 года майстар-класам «Чым каштоўная праца педагога?», які правядзе загадчык лабараторыі адукацыйных інавацый Алег Каляга. Майстар-клас прымеркаваны да Дня настаўніка.
Асаблівая ўвага ў праграме новага сезона будзе сфакусіравана на выкарыстанні тэхналогіі штучнага інтэлекту, метадаў іграфікацыі і практыка-арыентаванага навучання. У рамках «Адкрытага навучання» працягнецца і конкурс «Педагог-інаватар Купалаўскага ўніверсітэта».
Поўная праграма шостага сезона "Адкрытага навучання" даступная па спасылцы.
Не прапусціце новы сезон - прыходзьце, каб вучыцца, дзяліцца вопытам і натхняцца разам з калегамі!