Увесь верасень у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы панавала атмасфера творчасці і натхнення. Першакурснікі прадэманстравалі свае таленты ў розных кірунках – ад акцёрскага майстэрства да вакалу.
Раскрывалі свае таленты студэнты-першакурснікі ўсіх факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы, прадстаўляючы гледачам вакальныя, танцавальныя і тэатральныя нумары. Кожны факультэт па-свойму падышоў да арганізацыі мерапрыемстваў, стварыўшы ўнікальную атмасферу творчасці ва ўніверсітэце.
Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму 12 верасня правёў агляд-конкурс «А ну-ка, першакурснік», які стаў сапраўдным святам маладосці, таленту і крэатыву. Студэнты зарадзілі ўсіх гледачоў сваім пазітывам і энергіяй.
15 верасня на філалагічным факультэце традыцыйна прайшоў конкурс «Алё! Мы шукаем таленты!», дзе першакурснікі ўразілі ўсіх глыбінёй сваіх творчых задум і артыстызмам. Студэнты прадэманстравалі любоў да мастацтва і літаратуры.
17 верасня на педагагічным факультэце таксама адбыўся традыцыйны конкурс для першакурснікаў "Паглядзіце, хто прыйшоў», дзе студэнты праявілі ўсе грані сваіх талентаў, паказаўшы, што ў іх арсенале ёсць усё для будучай кар'еры педагога.
Факультэт фізічнай культуры 25 верасня таксама расчыніў дзверы свайго конкурсу «Алё! Мы шукаем таленты!», дзе кожная каманда ўразіла гледачоў крэатыўным падыходам і прадэманстравала адзінства каманднага духу. Студэнты паказалі, што могуць быць не толькі моцнымі спартоўцамі, але і творчымі асобамі.
30 верасня факультэт эканомікі і кіравання падарыў гледачам незабыўнае шоу «Таленты», у якім студэнты першага курса праявілі свае творчыя здольнасці і артыстызм. Мерапрыемства пацвердзіла, што будучыя эканамісты не толькі разумныя і мэтанакіраваныя, але і таленавітыя.
Конкурс стаў выдатнай магчымасцю для першакурснікаў Купалаўскага ўніверсітэта паказаць і раскрыць свае таленты, праявіць індывідуальнасць і стаць часткай вялікай сям'і.