У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы традыцыйна пачаў сваю працу міжнародны фестываль «Купалаўскія праекты», які пройдзе ў тры этапы: Восеньскі, Зімовы і Вясновы.
Мерапрыемства праходзіць з мэтай навучання перадавым тэхналогіям стварэння навучальных сеткавых праектаў і абапіраецца на ўнікальны вопыт развіцця прафесійных кампетэнцый. Да ўдзелу ў фестывалі запрошаны актыўныя педагогі і вучні з Беларусі, Расіі, краін СНД і іншых дзяржаў, якія імкнуцца да распрацоўкі і рэалізацыі якасных навучальных праектаў для дашкольнікаў, навучэнцаў, студэнтаў і педагогаў.
Пад кіраўніцтвам вопытных цьютараў на фестывалі свае інавацыйныя сеткавыя праекты і вэб-квесты прадставілі выкладчыкі Купалаўскага ўніверсітэта: Алена Банюкевіч, Юлія Гушча, Ганна Дзейцева і Ніна Макарава, якія прадстаўляюць кафедру сучасных тэхналогій праграмавання; Наталля Семянчук, выкладчык кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі; Ганна Ланец, Алена Лапкоўская і Ганна Крофта, выкладчыкі кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання; Вікторыя Коўтун-Кужэль, выкладчык кафедры электратэхнікі і электронікі; Алена Корнева і Наталля Габец, выкладчыкі кафедры міжнароднага права; Рыгор Траццякоў і Іна Майсеева, выкладчыкі кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі; Юлія Мазур і Уладзімір Мыш'якаў, выкладчыкі кафедры спартыўных дысцыплін; Святлана Мардзечка, выкладчык кафедры рускай філалогіі, а таксама Алена Кнор, Наталля Музычэнка і Таццяна Чаркес, прадстаўнікі Цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі. Актыўны ўдзел у распрацоўцы праектаў бралі і студэнты педагагічнага факультэта, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, факультэта эканомікі і кіравання.
З падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце.