Дарагія выпускнікі!
Асацыяцыя выпускнікоў установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»
Запрашаем вас уступіць у Асацыяцыю выпускнікоў установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».
Асацыяцыя выпускнікоў установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» (далей па тэксце – Асацыяцыя) з'яўляецца добраахвотным аб'яднаннем выпускнікоў універсітэта, якое фарміруецца на аснове агульнасці інтарэсаў яго членаў па садзейнічанні развіццю універсітэта і дзейнічае на аснове прынцыпаў законнасці, добраахвотнасці, галоснасці і самакіравання.
Прадметам дзейнасці Асацыяцыі выпускнікоў з'яўляецца культурна-асветніцкая дзейнасць, накіраваная на дасягненне наступных мэт:
- аб'яднанне намаганняў членаў арганізацыі па садзейнічанні павышэння прэстыжу ўніверсітэта;
- садзейнічанне ўмацаванню сувязей ГрДУ імя Янкі Купалы з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі;
- абарона правоў і законных інтарэсаў сваіх членаў у дзяржаўных, гаспадарчых і грамадскіх органах і арганізацыях.
Асноўныя задачы:
- супрацоўніцтва з органамі дзяржаўнай улады і кіравання, а таксама з грамадскімі аб'яднаннямі ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі;
- супрацоўніцтва і ўзаемадапамога з міжнароднымі арганізацыямі ў вырашэнні пытанняў ГрДУ імя Янкі Купалы;
- вывучэнне грамадскай думкі аб дзейнасці ГрДУ імя Янкі Купалы;
- садзейнічанне ў працаўладкаванні выпускнікоў універсітэта;
- ажыццяўленне вытворча-гаспадарчай дзейнасці, накіраванай на вырашэнне статутных мэт і задач.
Приказ № 1144 от 01.09.2023 «О создании Ассоциации выпускников учреждения образования «Гродненский государственный университет имени Янки Купалы»